Аднова тэзаўруса Слова: В.Мартыненка Музыка: М.Пташнiкаў Вэрхал падзеяў важных Хутка марнее ў пыл: Жыцьцяў, к багацьцю прагных, Ужо i ня ўспомнiш ты. Што ж будзе самым плённым? Жыць будзе што ў вяках? Думай аб тым штодзённа. Думай, адцяўшы страх. Прыпеў: Дык не губляй тэзаўрус, Свой ты знайдзi у iм знак, Абаранi тэзаўрус- Вернеш i годнасьць так. Боскi пасланьнiк неба Месьцiцца ў кожным з нас. Дык запытай анёла, Што табе Бог прыпас? Мову i веру продкаў, Памяць зямлi тваёй, Мацi, сумленьне, годнасьць- Гэта тэзаўрус твой. Прыпеў: Дык не губляй тэзаўрус, Свой ты знайдзi у iм знак, Абаранi тэзаўрус- Вернеш i годнасьць так. Маеш багацьце й хату, Але згубiў свой ключ, Здрадзiўшы брату й тату? Дык чужынам канюч!.. Боскiм наканаваньнем Стрэнеш ганебны час: «Хто псам аддаў сьвятыню- З золатам чэзьне ў прах». Прыпеў: Зноў аднавi тэзаўрус- Гэта твой ключ i храм. Боскае дараваньне Будзе падзякай нам.Hudaýym men söýýän Seni.. يوماً فيوماً فيوم lmạ bbṣ ḥwạlyạ Andriananahary nikarakara anay kl ʿyd wạ̉nt ḥbyby بيتك يا رب WILL THE CIRCLE BE UNBROKEN? За что? 天空的行云 Ей Бютюн Иманлълар Рабби ЬОвюн
Song not available - connect to internet to try again?