Адчуй мой адчай, Ты мой крык пачуй... Вылазь з-за Сваіх ружовых аблокаў... З глыбіняў і цемры я дзіка крычу!!!! Калі Ты далёкі, далёкі, далёкі! Мне зноў паміраць, а я так хачу У грукаце сэрца пачуць Твае крокі, З ружанцам ў руках я малітвы лічу... Калі Ты далёкі, далёкі, далёкі... У бездань між намі глыбей я лячу, Мне б іншая бездань - Твой позірк глыбокі... Мой шэпт безнадзейны, мой смутак пачуй, Калі Ты далёкі, далёкі, далёкі...Táwbege kel, xalqım meniń Велик Ты, Господь Ogni luogo Fony Jeso nivahiny Прощённая 主眷顾你我 Allah Ya Yi Alkawari Zancen Ceto Merci pour ton amour ạ̉mạ ạ̉nạ Mas que Palabras
Song not available - connect to internet to try again?