Аднова тэзаўруса Слова: В.Мартыненка Музыка: М.Пташнiкаў Вэрхал падзеяў важных Хутка марнее ў пыл: Жыцьцяў, к багацьцю прагных, Ужо i ня ўспомнiш ты. Што ж будзе самым плённым? Жыць будзе што ў вяках? Думай аб тым штодзённа. Думай, адцяўшы страх. Прыпеў: Дык не губляй тэзаўрус, Свой ты знайдзi у iм знак, Абаранi тэзаўрус- Вернеш i годнасьць так. Боскi пасланьнiк неба Месьцiцца ў кожным з нас. Дык запытай анёла, Што табе Бог прыпас? Мову i веру продкаў, Памяць зямлi тваёй, Мацi, сумленьне, годнасьць- Гэта тэзаўрус твой. Прыпеў: Дык не губляй тэзаўрус, Свой ты знайдзi у iм знак, Абаранi тэзаўрус- Вернеш i годнасьць так. Маеш багацьце й хату, Але згубiў свой ключ, Здрадзiўшы брату й тату? Дык чужынам канюч!.. Боскiм наканаваньнем Стрэнеш ганебны час: «Хто псам аддаў сьвятыню- З золатам чэзьне ў прах». Прыпеў: Зноў аднавi тэзаўрус- Гэта твой ключ i храм. Боскае дараваньне Будзе падзякай нам.Аз, Исусе, кръста дигнах โปรดทรงนำทาง Chcem verný byť ٴبارىن دە بىلەسىڭ قۇدايىم مەنىڭ توبني فأتوب Jésus, ton règne sans pareil Dios de gran poder 主耶稣说他快回来了 Kráľovná buď pozdravená, ó Mária, neba 主求你燃烧中国心
Song not available - connect to internet to try again?