Бог любiць Слова: М.Клімаў Музыка: М.Клімаў Дзень за ноч цямнейшы стаў, Твой ліст нарэшце сёньня прачытаў. Ты дала мне зразумець: Нам з табою няма чаго мець. Я амаль не звар'яцеў - Параніць сваё сэрца ўжо хацеў. Балазе, што мой сябрук побач быў, Я свой боль яму адкрыў: Ні на што ня варты, І ніхто ня любіць. Ён сказаў мне, Ён сказаў мне, што Бог любіць. Я веру. Ні ладу, ні складу - трэба нехта побач. Зразумее хто, паверыць зноў. Думкі замінаюць у маіх шуканьнях: Сэрца без Цябе, а Ты - любоў. Ні на што ня варты, І ніхто ня любіць. Ён сказаў мне, Ён сказаў мне, што Прыпеў: Бог любіць. Я веру. Досыць табе ў змроку далей жыць І толькі сам сябе любіць. Зірні наўкол - усё тваё, Свайго ты бацькі ёсьць працяг. Бог праз яго аддаў сваё Уменьне, душу, моц і сьцяг. Усё табе Ён дараваў І нат падняў бы, каб упаў. Ён верыць, ён натхніць і скажа: "Не здавайся! І для мяне ты лепш за ўсіх, ты мой, ты сын, не сумнявайся!" Аднаму патрэбен - Тому, хто паверыць. Бо сказаў ён, Бо сказаў ён, што... Бог любіць. Я веру.ەڭ جوعورقۇ قۇداي ГЬОКЛЕРДЕКИ БАБАМЪЗ Riennä nyt joutuisaan Снегири Yo camino en la luz de Dios JESUH KA ZEI ZAWNG We Give Thee But Thine Own فمع أنه لا يزهر Имануел ḥwln ʿyny rby̱
Song not available - connect to internet to try again?