Ерусалiм Слова: Р.Барадулiн Музыка: В.Козел, М.Пташнiкаў, А.Крышчановіч Млечны шлях, як радасны кiлiм Любяць развiнуць нябёсы поначы Каб душа, iдучы ў Ерусалiм, Не блудзiла ў цемры, Бога помнячы Коляры свiтання и палыну, Колеры няспыннасцi й нязменнасцi Апранаюць мiг у даўнiну, Важаць час празрыстымi бязменамi Прыпеў: I вядуць не ўсе дарогi у Рым У Ерусалiм iдуць нястомнiкi На магiльнiку, як дым сiвым, Пазастылi камянi паломнiкi Як на мулкiх зорах горад лёг На пагорках, дзе начуе ранiца Блiзка лог, дзе ўсiх збiрацьме Бог Судным днём, што ўсiм апошнiм станецца Тут да Бога блiзка, як нiдзе Аж чуваць, як немiнучасць дыхае З вока яснага сляза ўпадзе - Стане Вiфлiемам сэрца цiхаеИДВАМЕ ПРИ ТЕБЕ С ПЕСЕН У Невы 主当我遇见你的时候 Чын жүрөктөн сүйгүлө, достор, Кудайды باحلم بكوخ Perder los bienes Мошу кун яратилди wǒ hǎo xiàng yī zhǐ lóng zhōng de xiǎo niǎo Гьор Халими Сенинг Номинг Ажойиб
Song not available - connect to internet to try again?