Зноў восень прыйшла і ў наш край Дываном усю зямлю высцілае І з палёў ужо сабралі ўраджай Дзень падзякі сёння мы маем Працавалі мы дружна сям'ёй Мноства дзён не шкадуючы сілы А Гасподзь даў і сонца, і дождж Каб зямля ўраджай нам ўзрасціла За дары цудоўныя, за плады багатыя Зараз разам Богу славу ўзьнясём Маем хлеб да хлеба мы ў кожнай хаце Так для Бога песню праспяваем Хай яна пальецца ад захаду да ўсходу З поўначы на поўдзень аб'яднае ўсіх Бо Ісус Збавіцель нам дае свабоду І любоў, і радасць, і шчасце ў жыцці, Добра мець дастатак у сям'і Шчодры стол і багату сядзібу Усе ж без Божага міру яны Быццам дрэва засохлае ў полі Дзе ёсць згода і мір - там заўжды, Незалежна ад стану - шчаслівы Так падзякуем Богу, браты, Што спазналі Яго мы аднойчы. Беларусь, табе сёння пара Перад Богам устаць на калені Тады сыдзе на кожнага з нас Божай ласкі вялікая сіла Расквітнее тады ўвесь наш край Ўстане сонца дабра і свабоды Бог памножыць ў сэрцах ўраджай Запануе любоў у народзе.Binecuvinteaza doamne acest copil Бог есть любовь Блаженны те Flood the earth لانة كما Все через Нього, Всесвіт весь Його! Келинг барча Takk jesus Amen Io lodo Confidare in te ạllh ạldẖy lnạ
Song not available - connect to internet to try again?