Маска Слова: Ж.Бранавiцкая, В.Козел Музыка: М.Пташнiкаў, А.Крышчановіч Надмагільле зыркае бляскам - Ухваляецца бляск народам. Бог адчуе хцівую маску, Хто душою - з пачварным збродам. Агароджы мармур пампезны Не схавае душонкі няшчырай. Усё адно, зважай, зглыне бездань, Хто хлусьлівым адпрывіўся ў вырай. Прыпеў: Будзь сабой, калі нават ня проста Скінуць маску вечнага страху. Сэнс жыцьця - не ў хаваньні каросты, А ў душы дапільнованым паху. Гэта нас задавольвае шыльда, Але Госпаду сутнасьць патрэбна. Пад фіранкай хлусьні не схаваеш Крывадушша ўчынкаў ганебных. З надмагільля ськіне Ён вэлюм, Што бянтэжыў так зрок народа, І ў сьмяротнай сваёй пасьцелі Не схаваеш душонку зброда.Tanrı Kuzusu أبطال الإيمان Հիսուս, Դու ես Իմ Տերը Mba tahionao, ry Jehovah! هتعمل حاجة عظيمة Куткаруу үчүн момун Козу жерге келди Mutanen Dā Sun Kawo Amfanin Gonarsu Алмаштираман Раббим шодлигига Čas radosti, veselosti Roua binecuvantării
Song not available - connect to internet to try again?