У палоне iлюзiяў Слова: В.Мартыненка Музыка: М.Пташнiкаў Ці ня раз ты чуў: «Беларус - рахманы люд». Хто так казаў? А ці бачыў ты, хто ўладарыць вечна тут - Бог ці шакал? Дык чаму ж тады храмаў лёс такі наўкол - Хто зруйнаваў? А нянавісьць скуль к мове той, што даў сам Бог? Я й не чакаў! Слухай крык душы, а ня цела стогн, І адчуеш, чаго не стае. Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон - Вечны схоў знайшлі сумнівы мае. Ісьцін прапісных процьма лётае ўкруг нас, А сутнасьць дзе? Вечны калаўрот - і бяз зьменаў міне час, Кінуўшы цень. Досыць марнаваць Божжы дар адзіны нам Сэнсу жыцьця. Дык адрозьні ты: дзе сваё, дзе чужы хлам - Выратуйся. Слухай крык душы, а ня цела стогн, І адчуеш, чаго не стае. Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон - Вечны схоў знайшлі сумнівы мае. Пэўны я цяпер, розьніца ў чым Між дабром сваім і зманам чужым. Веру аднаві, агмень несучы, І панікне ўшчэнт маркота ў дым.Coros celestiales بحلم .. بحلم Tapınmak İstiyorum Ty jsi svatý Chvála إني موجود Non, ce n'est pas mourir DOXOLOGY Și mama ne chema pe toți în casă Божья полнота
Song not available - connect to internet to try again?