У палоне iлюзiяў Слова: В.Мартыненка Музыка: М.Пташнiкаў Ці ня раз ты чуў: «Беларус - рахманы люд». Хто так казаў? А ці бачыў ты, хто ўладарыць вечна тут - Бог ці шакал? Дык чаму ж тады храмаў лёс такі наўкол - Хто зруйнаваў? А нянавісьць скуль к мове той, што даў сам Бог? Я й не чакаў! Слухай крык душы, а ня цела стогн, І адчуеш, чаго не стае. Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон - Вечны схоў знайшлі сумнівы мае. Ісьцін прапісных процьма лётае ўкруг нас, А сутнасьць дзе? Вечны калаўрот - і бяз зьменаў міне час, Кінуўшы цень. Досыць марнаваць Божжы дар адзіны нам Сэнсу жыцьця. Дык адрозьні ты: дзе сваё, дзе чужы хлам - Выратуйся. Слухай крык душы, а ня цела стогн, І адчуеш, чаго не стае. Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон - Вечны схоў знайшлі сумнівы мае. Пэўны я цяпер, розьніца ў чым Між дабром сваім і зманам чужым. Веру аднаві, агмень несучы, І панікне ўшчэнт маркота ў дым.Ako túži jeleň po vodných bystrinách O Jésus, tu nous appelles رەب مەن ساڭا تەشنا So Will I СТОЯ ПРЕД ТВОЯ СВЯТ ТРОН Dari III Track 10 توقتولۇپ بئر از كۅز سالسام От ранней зари (acoustic) 你是根基 ywmhạ kạn ạlqlb dạyq
Song not available - connect to internet to try again?